У прафесійнае свята супрацоўнікі канала "Культура" адкрыюць сакрэты радыёвяшчальнай кухні

04.05.2017

7 мая ў эфіры канала КультураБеларускага радыё пройдзе спецыяльны праект да прафесійнага свята – Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. За час марафону, які стартуе ў прамым эфіры ў 11:15 і працягнецца да вечара, прагучаць гістарычныя факты пра канал, аповед пра яго сённяшні дзень і перспектывы. Адкрые святочны праект віншаванне Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Барыса Уладзіміравіча Святлова. Да ўдзелу ў марафоне запрошаны творчыя асобы Беларусі, якія слухаюць канал і якім ёсць што сказаць пра напаўненне і адметнасць радыёхвалі. Сярод іх – вядомыя оперныя выканаўцы і артысты тэатраў, літаратары і музыканты, мастакі і прадстаўнікі ўстаноў культуры.

Вядучыя праекта Вікторыя Грыб і Уладзімір Трапянок чакаюць у студыі прамога эфіру пазаштатных аўтараў канала “Культура”, каб раскрыць іх з боку прафесійнай дзейнасці па-за межамі радыё. Удзельнікамі размоў таксама будуць цяперашнія супрацоўнікі канала, якія раскажуць пра ўласную дзейнасць і нечаканыя моманты, звязаныя з працай.

Да эфірнага марафону праз тэлефонную сувязь запрашаем далучыцца слухачоў. Нумар прамога эфіру (017) 210-12-48.

Дапоўняць радыёдзень святочныя канцэрты, складзеныя з лепшых запісаў, што захоўваюцца ў фондах Беларускага радыё.

Вяшчальная сетка дня зменена:

Да 10:30 – па праграме

10:30 – “Вінілавы эфір”

11:15 – старт марафону (прамы эфір)

11:45 – канцэрт

12:00 – святочны марафон – прамы эфір

12:45 – канцэрт

13:00 – святочны марафон – прамы эфір

13:45 – канцэрт

14:00 – навіны

14:10 – святочны марафон – прамы эфір

14:45 – канцэрт

15:00 – святочны марафон – прамы эфір

15:40 – канцэрт

16:00 – святочны марафон – прамы эфір

16:30 – “Сюжэт з лейтматывам”

17:00 – святочны марафон – прамы эфір

17:30 – “Песні пра каханне”

18:00 – святочны марафон – прамы эфір

18:30 – “Адвечная магія музыкі”

19:00 – далей па праграме.


На фота - Уладзімір Трапянок і Вікторыя Грыб. Аўтар - Юлія Ішмуратава