12.05.2017
У сераду ў канцэртнай зале “Мінск” пройдзе святочны канцэрт “Опера-гала” да 15-годдзя канала "Культура" Беларускага радыё. У вечары возьмуць удзел зоркі беларускай оперы Анастасія Масквіна, Наталля Акініна, Ілья Сільчукоў, а таксама акадэмічны хор і сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі. Пра адметнасці праграмы расказвае аўтар ідэі Віктар Кісцень.