12.06.2017
"Балетнае лета ў Вялікім” - пад такой назвай у тэатры оперы і балета Беларусі стартаваў IV фестываль. Пачаўся форум з “Лебядзінага возера” Пятра Чайкоўскага. У галоўных партыях Адэты-Адыліі і Зігфрыда нават пары, якія да гэтага разам не выступалі. Вось што перад спектаклем расказаў народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік балета Вялікага тэатра Юрый Траян.
У межах “Балетнага лета” ўпершыню ў Мінск з гатсролямі прыехаў “Астана-балет”. За тры дні гастроляў калектыў прапануе шэсць розных спектакляў, пераважна ў стылі “неакласіка”, і праграму “Балет-гала”. Расказвае дырэктар тэатра “Астана Балет”, заслужаны дзеяч Казахстана Валерый Кузямбаеў.
Завершыцца фестываль “Балетнае лета ў Вялікім” у нядзелю гала-канцэртам з удзелам зорак сусветнага балета. На свяце чакаюць выхадцаў з Беларусі, якія танцуюць на вядучых сцэнах свету.
Фота: bolshoibelarus.by