9 ліпеня ў эфіры

У нядзелю, 9 ліпеня, заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

 

- у 00:04 – запісы Эміля Гільеса і “Амадэус квартэта”;

- у 06:10 – фартэпіянныя цыклы “Музычныя моманты” і “Эцюды-карціны” Сяргея Рахманінава;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: кінамузыка Райманда Паўлса;

- у 9:05 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – паэтка Людміла Сільнова;

- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”: запісы эстрадных выканаўцаў розных краін;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёкампазіцыя спектакля “Дзед і Жораў” і славацкую народную казку “Валадар камянёў” ;

- у 11:00 – “На паліцах фанатэкі”: запіс з фондаў Беларускага радыё праграму “Ліставанні” прысвечаная жыццю і творчасці мастака Ігара Грабара;

- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: творы Аляксандра Аляб’ева;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Анатоля Сыса чытае Уладзімір Трапянок;

- у 12:15 – “Лекторый”: запрашаем у цудоўны свет мастацтва;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: запісы Зіновія Бабія і Ніны Шарубінай;

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік” флейтавыя канцэрты і сюіты Георга Філіпа Тэлемана і запісы амерыканскага  соўл-спевака Піба Брайсана;

- у 16:15 – “Гасцінец”: беларускія традыцыйныя купальскія песні;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: вальсы і экспромты Аляксандра Скрабіна;

- у 18:05 – перадача “Вечары на канапе”: запісы джаз-аркестра Мікалая Мінха;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг оперы “Галька” Станіслава Манюшкі;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Марці – сумленны злодзей”;

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Куці Уільямса 1958-га года;

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: радыёспектакль “У тумане” паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава;

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць  французскага кампазітара і музычнага дзеяча 20 стагоддзя Арцюра Анегера.

 

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.