У нядзелю, 9 ліпеня, заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Эміля Гільеса і “Амадэус квартэта”;
- у 06:10 – фартэпіянныя цыклы “Музычныя моманты” і “Эцюды-карціны” Сяргея Рахманінава;
- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: кінамузыка Райманда Паўлса;
- у 9:05 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – паэтка Людміла Сільнова;
- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”: запісы эстрадных выканаўцаў розных краін;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёкампазіцыя спектакля “Дзед і Жораў” і славацкую народную казку “Валадар камянёў” ;
- у 11:00 – “На паліцах фанатэкі”: запіс з фондаў Беларускага радыё праграму “Ліставанні” прысвечаная жыццю і творчасці мастака Ігара Грабара;
- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: творы Аляксандра Аляб’ева;
- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Анатоля Сыса чытае Уладзімір Трапянок;
- у 12:15 – “Лекторый”: запрашаем у цудоўны свет мастацтва;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: запісы Зіновія Бабія і Ніны Шарубінай;
- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік” флейтавыя канцэрты і сюіты Георга Філіпа Тэлемана і запісы амерыканскага соўл-спевака Піба Брайсана;
- у 16:15 – “Гасцінец”: беларускія традыцыйныя купальскія песні;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: вальсы і экспромты Аляксандра Скрабіна;
- у 18:05 – перадача “Вечары на канапе”: запісы джаз-аркестра Мікалая Мінха;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг оперы “Галька” Станіслава Манюшкі;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Марці – сумленны злодзей”;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Куці Уільямса 1958-га года;
- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: радыёспектакль “У тумане” паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава;
- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць французскага кампазітара і музычнага дзеяча 20 стагоддзя Арцюра Анегера.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.