01.12.2017
У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры завяршаецца падрыхтоўка прэм’еры. Ужо заўтра на сцэне з’явяцца “Трыстан і Ізольда”. Паставіў французскі рок-мюзікл заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Мікалай Андросаў. На першыя паказы ў Беларусі завітаў і сам кампазітар, да таго ж пісьменнік, артыст і падарожнік Алан Сімон.
Фота: belta.by