Алан Сімон: Гісторыя Трыстана і Ізольды яшчэ больш трагічная за Рамэа і Джульету

01.12.2017 

У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры завяршаецца падрыхтоўка прэм’еры. Ужо заўтра на сцэне з’явяцца “Трыстан і Ізольда”. Паставіў французскі рок-мюзікл заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Мікалай Андросаў. На першыя паказы ў Беларусі завітаў і сам кампазітар, да таго ж пісьменнік, артыст і падарожнік Алан Сімон.

Фота: belta.by