29.07.2019
На спектаклі запросяць дзяцей, якія не маюць магчымасці набыць квіток. "Тэатральныя вечары далучаць гледачоў да высокай культуры і, магчыма, дапамогуць камусьці адкрыць уласныя таленты", – перакананы генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Павел Латушка.
Дабрачынны праект пачаўся спектаклем “Пінская шляхта”. Беларускую класіку сярод іншых паглядзелі 50 падапечных грамадскай арганізацыі “SOS-Дзіцячыя вёскі”. "Для дзяцей, асабліва старшых школьнікаў, гэта знакавая падзея ў жыцці", – адзначае генеральны дырэктар установы Таццяна Бурава.
Плануецца, што акцыя “Купалаўскі адкрывае сэрцы” стане рэгулярнай.
Фота: kupalauski.by