27.09.2017
Вядучыя калектывы краіны рыхтуюцца да Міжнароднага дня музыкі, які адзначаецца 1 кастрычніка. Па традыцыі, не застаецца ў баку Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі. Там сёлетняе свята пройдзе яшчэ і пад знакам балета. Праграма складзена з двух аддзяленняў. "У першым прыхільнікі пачуюць неўміручую музыку Людвіга ван Бетховена", - расказаў галоўны дырыжор Вялікага тэатра Беларусі Віктар Пласкіна.
Фота: kultprosvet.by