10.11.2018
Гран-пры "Золата Лiстапада 2018" за найлепшы фільм атрымала карціна "Мне пляваць, калі мы ўвойдзем у гісторыю як варвары" рэжысёра Раду Жудэ. Старшыня журы асноўнага конкурсу ігравога кіно Юсуп Разыкаў адзначыў, што тыдзень быў вельмі насычаны. Яго чаканні апраўдаліся і ён шчаслівы. Таксама ён падзяліўся меркаваннямі наконт карціны-пераможцы.
Фота: кадр з фільма "Мне пляваць, калі мы ўвойдзем у гісторыю як варвары", kinopoisk.ru