19.12.2018
У сталіцу Беларусі прыехала выстава работ сусветна вядомых геніяў – Сальвадора Далі і Пабла Пікасо. Творы – уласнасць калекцыянера з Екацерынбурга Аляксандра Шадрына.
Аматарам Далі спадабаюцца скульптуры цякучых гадзіннікаў, якія ўвасабляюць бег часу, і фларыстычныя акварэлі – напрыклад, аўтапартэт мастака ў “Братках”. Тыя, хто любіць Пікасо, ацэняць керамічныя творы майстра – з выявамі міфічных быкоў і мінатаўраў. Распавядае куратар праекта Алег Рыжкоў.
Работы Далі дэманструюць неверагодную фантазію мастака: маргарыткі ў форме яечні, Венера Мілоская, са скульптурнага цела якой, як з шафы, дастаюцца шуфлядкі. Серыя кубістычных партрэтаў Пікасо наводзіць на думкі пра метамарфозы, якія адбываюцца ў чалавечым успрыманні. Пра творы на выставе расказвае іх уладальнік – Аляксандр Шадрын.
Выстава “Сальвадор Далі і Пабла Пікасо” працуе да 18 лютага.
Фота: facebook.com