Анонс "Радыётэатр. Лепшае" - 25.05.2016

25 чэрвеня ў праграме “Радыётэатр. Лепшае” запрашаем паслухаць першую частку радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага “Знак бяды”, пастаўленага паводле твора Васіля Быкава. Запіс ажыццявілі ў 1987 годзе.

Аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр – Валерый Маслюк.

Галоўныя ролі выканалі народныя артысты Беларусі Вольга Клебановіч і Аляксандр Ткачонак. У астатніх ролях заняты артысты тэатра імя Максіма Горкага.

Эфір -  23:00–24:00.