25 чэрвеня ў праграме “Радыётэатр. Лепшае” запрашаем паслухаць першую частку радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага “Знак бяды”, пастаўленага паводле твора Васіля Быкава. Запіс ажыццявілі ў 1987 годзе.
Аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр – Валерый Маслюк.
Галоўныя ролі выканалі народныя артысты Беларусі Вольга Клебановіч і Аляксандр Ткачонак. У астатніх ролях заняты артысты тэатра імя Максіма Горкага.
Эфір - 23:00–24:00.