29.03.2021
Вялікі тэатр Беларусі аднаўляе праекты, прыпыненыя з-за пандэміі.
З 12 па 17 чэрвеня пройдзе фестываль “Балетнае лета ў Вялікім”. Па традыцыі, у праграме – харэаграфічныя прэм’еры (“Лебядзінае возера”, “Пер Гюнт”, “Ганна Карэніна”, “Шчаўкунок”).
25 і 26 чэрвеня тэатр запрашае гледачоў у Нясвіж – на "Вечары ў замку Радзівілаў". Пад зводамі старадаўняга замка прагучыць опера Джузэпэ Вердзі “Набука”.
Расказвае дырэктар тэатра Аляксандр Пятровіч.
Фота: sb.by