"Балетнае лета" і "Вечары ў замку Радзівілаў" чакаюць аматараў оперы і балета ў чэрвені

29.03.2021

Вялікі тэатр Беларусі аднаўляе праекты, прыпыненыя з-за пандэміі.

З 12 па 17 чэрвеня пройдзе фестываль Балетнае лета ў Вялікім. Па традыцыі, у праграме – харэаграфічныя прэм’еры (“Лебядзінае возера”, “Пер Гюнт”, “Ганна Карэніна”, “Шчаўкунок”).

25 і 26 чэрвеня тэатр запрашае гледачоў у Нясвіж – на "Вечары ў замку Радзівілаў". Пад зводамі старадаўняга замка прагучыць опера Джузэпэ Вердзі “Набука”.

Расказвае дырэктар тэатра Аляксандр Пятровіч.

Фота: sb.by