23.02.2021
“Неразгаданы Кітай”. У Музычнай гасцёўні Віцебска прэзентавалі фотапраект Міхаіла Пяньеўскага і Інэсы Плескачэўскай. Аўтары доўгі час жылі ў Паднябеснай – адной з самых старажытных сусветных цывілізацый. Міхаіл 19 гадоў вёў фотадзённік, адкрываў для сябе новае ў культуры і традыцыях Кітая. Інэса 12 гадоў вяла калонку ў выданні “СБ – Беларусь сегодня”. Працягвае Міхаіл Пяньеўскі.
Кожная фотаработа на выставе суправаджаецца апісаннем Інэсы Плескачэўскай, каб наведвальнікі атрымалі больш інфармацыі пра аб'екты, якія трапілі ў аб'ектыў .
Падчас адкрыцця выставы Інэса Плескачэўская прэзентавала сваю кнігу “Як разгадаць Кітай”, аформленую фотаздымкамі Міхаіла Пяньеўскага.
Фота: sb.by