Фотавыстава "Неразгаданы Кітай" адкрылася ў Віцебску

23.02.2021

“Неразгаданы Кітай”. У Музычнай гасцёўні Віцебска прэзентавалі фотапраект Міхаіла Пяньеўскага і Інэсы Плескачэўскай. Аўтары доўгі час жылі ў Паднябеснай – адной з самых старажытных сусветных цывілізацый. Міхаіл 19 гадоў вёў фотадзённік, адкрываў для сябе новае ў культуры і традыцыях Кітая. Інэса 12 гадоў вяла калонку ў выданні “СБ – Беларусь сегодня”. Працягвае Міхаіл Пяньеўскі.

Кожная фотаработа на выставе суправаджаецца апісаннем Інэсы Плескачэўскай, каб наведвальнікі атрымалі больш інфармацыі пра аб'екты, якія трапілі ў аб'ектыў .

Падчас адкрыцця выставы Інэса Плескачэўская прэзентавала сваю кнігу “Як разгадаць Кітай”, аформленую фотаздымкамі Міхаіла Пяньеўскага.

Фота: sb.by