Харэаграфічнаму ансамблю "Харошкі" - 45!

22.11.2019 

Сёлета  адзін з сімвалаў айчыннага нацыянальнага мастацтва – Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі” пад кіраўніцтвам народнай артысткі нашай краіны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Валянціны Гаявой адзначае юбілей.  45-годдзе калектыў святкуе серыяй юбілейных канцэртаў, фінальны акорд - маштабная імпрэза ў Вялікім тэатры Беларусі ў суботу, 23 лістапада.  Праграма трымалася ў сакрэце, аднак салістка балета, памочніца балетмайстра  Ірына Грушова расказала аб прэм'еры нумара ў пастаноўцы Валянціны Гаявой.

Фота: khoroshki.by