22.11.2019
Сёлета адзін з сімвалаў айчыннага нацыянальнага мастацтва – Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі” пад кіраўніцтвам народнай артысткі нашай краіны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Валянціны Гаявой адзначае юбілей. 45-годдзе калектыў святкуе серыяй юбілейных канцэртаў, фінальны акорд - маштабная імпрэза ў Вялікім тэатры Беларусі ў суботу, 23 лістапада. Праграма трымалася ў сакрэце, аднак салістка балета, памочніца балетмайстра Ірына Грушова расказала аб прэм'еры нумара ў пастаноўцы Валянціны Гаявой.
Фота: khoroshki.by