17.11.2023
Вялікую святочную праграму «З любоўю да Беларусі» да 85-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага музыканта, народнага артыста нашай краіны, прафесара, маэстра Міхаіла Казінца рыхтуе Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя Іосіфа Жыновіча. Выдатны дырыжор шмат гадоў кіраваў гэтым калектывам і ўнёс важкі ўклад у яго развіццё. Расказаў аб праграме канцэрта дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча Барыс Ліўшыц.
Фота - philharmonic.by