Канцэрт у гонар выдатнага музыканта Міхаіла Казінца пройдзе 23 лістапада ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі

17.11.2023

Вялікую святочную праграму «З любоўю да Беларусі» да 85-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага музыканта, народнага артыста нашай краіны, прафесара, маэстра Міхаіла Казінца рыхтуе Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя Іосіфа Жыновіча. Выдатны дырыжор шмат гадоў кіраваў гэтым калектывам і ўнёс важкі ўклад у яго развіццё. Расказаў аб праграме канцэрта дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча Барыс Ліўшыц.

Фота - philharmonic.by