11.11.2020
Штогадоваму фестывалю “Беларуская музычная восень” быць. Так вырашылі ў Белдзяржфілармоніі. Форум стартуе сёння ўвечары канцэртам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі. З 11 па 28 лістапада ў Вялікай і Малой залах філармоніі адбудуцца 9 канцэртаў.
Праграма адкрыцця фестывалю прысвечана юбілею Людвіга ван Бетховена. "Яго 250-годдзе адзначаюць ва ўсім свеце", – адзначыў галоўны дырыжор Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Аляксандр Анісімаў. Калектыў выканае Пяты фартэпіянны канцэрт і Сёмую сімфонію нямецкага кампазітара.
Фестываль “Беларуская музычная восень” сёлета праходзіць 46-ты раз.
Фота: citydog.by