Канцэртам да 250-годдзя Бетховена адкрыецца фестываль "Беларуская музычная восень"

11.11.2020

Штогадоваму фестывалю “Беларуская музычная восень” быць. Так вырашылі ў Белдзяржфілармоніі.  Форум стартуе сёння ўвечары канцэртам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі. З 11 па 28 лістапада ў Вялікай і Малой залах філармоніі адбудуцца 9 канцэртаў.

Праграма адкрыцця фестывалю прысвечана юбілею Людвіга ван Бетховена. "Яго 250-годдзе адзначаюць ва ўсім свеце",  адзначыў галоўны дырыжор Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Аляксандр Анісімаў. Калектыў выканае Пяты фартэпіянны канцэрт і Сёмую сімфонію нямецкага кампазітара.

Фестываль “Беларуская музычная восень” сёлета праходзіць 46-ты раз.

Фота: citydog.by