"Няскораны чалавек": альбом скульптара Сяргея Селіханава прэзентавалі ў Мінску

02.04.2021

У Нацыянальным мастацкім музеі адбылася прэзентацыя альбома з выявамі твораў аднаго з самых яскравых беларускіх скульптараў савецкага часу, народнага мастака БССР Сяргея Селіханава. Выданне паказвае творы розных перыядаў і жанраў. Над зборам матэрыялаў і канцэпцыяй больш за пяць гадоў працаваў унук мастака, таксама скульптар, Канстанцін Селіханаў.

Сярод скульптур Сяргея Селіханава – помнік Марату Казею ў скверы недалёка ад Вялікага тэатра Беларусі, манумент Канстанціну Заслонаву ў Оршы, гарэльеф “Савецкая армія” на сталічнай Плошчы Перамогі. Аднак самая вядомая работа – цэнтральная скульптура мемарыяла Хатынь – Няскораны чалавек. Працягвае дырэктар выдавецтва Беларусь, у якім пабачыў свет альбом з творамі аўтара, Сяргей Пешын.

Фота: artmuseum.by