02.04.2021
У Нацыянальным мастацкім музеі адбылася прэзентацыя альбома з выявамі твораў аднаго з самых яскравых беларускіх скульптараў савецкага часу, народнага мастака БССР Сяргея Селіханава. Выданне паказвае творы розных перыядаў і жанраў. Над зборам матэрыялаў і канцэпцыяй больш за пяць гадоў працаваў унук мастака, таксама скульптар, Канстанцін Селіханаў.
Сярод скульптур Сяргея Селіханава – помнік Марату Казею ў скверы недалёка ад Вялікага тэатра Беларусі, манумент Канстанціну Заслонаву ў Оршы, гарэльеф “Савецкая армія” на сталічнай Плошчы Перамогі. Аднак самая вядомая работа – цэнтральная скульптура мемарыяла Хатынь – “Няскораны чалавек”. Працягвае дырэктар выдавецтва “Беларусь”, у якім пабачыў свет альбом з творамі аўтара, Сяргей Пешын.
Фота: artmuseum.by