Праект “Лета ў археалогіі” запрашае гамяльчан пазнаёміцца з артэфактамі мінулага

17.06.2021

Пяты сезон праекта "Лета ў археалогіі" запрашае вучняў і моладзь больш даведацца пра археалагічныя помнікі, гісторыю Гомельшчыны і рэдкія экспанаты музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Заняткі праходзяць увесь чэрвень па аўторках, чацвяргах і пятніцах. У праграме - лекцыі, экскурсіі, майстар-класы, гульні і знаёмства з музеем. Расказвае навуковы супрацоўнік Кацярына Іванова-Праля.

Сёлета ў праекце з’явілася навацыя – зацікаўленым прапануюць або курс з дзевяці заняткаў, або адну вялікую сустрэчу. Апошні варыянт асабліва зручны для гасцей Гомеля. Каб паўдзельнічаць, трэба пакінуць заяўку.

Фота: palacegomel.by