17.06.2021
Пяты сезон праекта "Лета ў археалогіі" запрашае вучняў і моладзь больш даведацца пра археалагічныя помнікі, гісторыю Гомельшчыны і рэдкія экспанаты музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Заняткі праходзяць увесь чэрвень па аўторках, чацвяргах і пятніцах. У праграме - лекцыі, экскурсіі, майстар-класы, гульні і знаёмства з музеем. Расказвае навуковы супрацоўнік Кацярына Іванова-Праля.
Сёлета ў праекце з’явілася навацыя – зацікаўленым прапануюць або курс з дзевяці заняткаў, або адну вялікую сустрэчу. Апошні варыянт асабліва зручны для гасцей Гомеля. Каб паўдзельнічаць, трэба пакінуць заяўку.
Фота: palacegomel.by