"Простае чараўніцтва": у Мінску стартавала рэтраспектыва анімацыйных фільмаў Аляксандра Ленкіна

13.01.2021

"Простае чараўніцтва": у сталічным Музеі гісторыі беларускага кіно стартавала рэтраспектыва анімацыйных фільмаў Аляксандра Ленкіна, прымеркаваная да 60-годдзя вядомага рэжысёра-аніматара. На кінастудыі "Беларусьфільм" ён прайшоў шлях ад мастака-фармоўшчыка да рэжысёра карцін, прызнаных на міжнародных фестывалях.

У праграме 15 стужак. Гэта работы для дзяцей і дарослых; і аўтарскія, і тыя, што здымалі ў калектыве.  Адзін з самых вядомых мультфільмаў  пра рэактыўнае парася, зняты ў 2007 годзе. Ёсць і стужкі па матывах народных казак – "Церам-Церамок", "Дзед". У мультфільме Птаха пра пастуха і маленькую ластаўку гучаць варыяцыі на тэмы Моцарта.

Рэтраспектывай фільмаў Аляксандра Ленкіна адкрываецца вялікая праграма да юбілею беларускай анімацыі. Сёлета ёй спаўняецца 50.

Фота: afisha.relax.by