Работы славутых мастакоў Беларусі, прысвечаныя вайне, выставілі ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў

21.05.2020

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў  Беларусі адкрылася выстава "Час памяці" з музейнага збору ўстановы. Праект прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі. Падрабязней пра экспазіцыю і аўтараў работ раскажа намеснік дырэктара па творчай рабоце Алеся Іназемцава.

На думку арганізатараў, выстава “Час памяці” – для шырокага кола людзей. Яна зацікавіць як школьнікаў, так і тых, для каго гэтая тэма – успамін пра мінулае. Экспазіцыя адкрыта для наведвання “ўжывую”, супрацоўнікі Цэнтра ўпэўніваюць, што пляцоўка дазваляе людзям захоўваць бяспечную дыстанцыю.

Наведаць выставу можна да 28 чэрвеня.

Фота: ncsm.by