21.05.2020
У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Беларусі адкрылася выстава "Час памяці" з музейнага збору ўстановы. Праект прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі. Падрабязней пра экспазіцыю і аўтараў работ раскажа намеснік дырэктара па творчай рабоце Алеся Іназемцава.
На думку арганізатараў, выстава “Час памяці” – для шырокага кола людзей. Яна зацікавіць як школьнікаў, так і тых, для каго гэтая тэма – успамін пра мінулае. Экспазіцыя адкрыта для наведвання “ўжывую”, супрацоўнікі Цэнтра ўпэўніваюць, што пляцоўка дазваляе людзям захоўваць бяспечную дыстанцыю.
Наведаць выставу можна да 28 чэрвеня.
Фота: ncsm.by