Выстава "Фарбы Венесуэлы" знаёміць з гісторыяй і традыцыямі лацінаамерыканскай краіны

28.06.2021

Выстава "Фарбы Венесуэлы" адкрылася ў сталічнай галерэі "Універсітэт культуры". Экспазіцыя прымеркавана да 200-годдзя з дня перамогі ў бітве пры Карабоба, пасля якой Каракас і іншыя тэрыторыі Венесуэлы атрымалі незалежнасць ад іспанскага панавання. Пра тое, як гістарычная падзея ўвасоблена ў экспазіцыі, раскажа Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў нашай краіне Франклін Рамірэс Аракэ.

Увазе наведвальнікаў ­ партрэты вядомых асоб, якія паўплывалі на развіццё Венесуэлы. Сярод самых значных і вядомых ­ Сімон Балівар – адзін з кіраўнікоў вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы. Менавіта дзякуючы яму Венесуэла, Калумбія, Панама, Эквадор, Перу і Балівія пачалі пісаць новую гісторыю. А таму выстава абяднала грамадзян розных краін Паўднёвай Амерыкі. Сярод гасцей балівіец Умбэрта Вейсага Чунгара.

Выстав адкрыта да 23 ліпеня. Сярод экспанатаў – фотаздымкі славутасцей краіны, музычныя інструменты, касцюмы, выявы нацыянальных герояў і многае іншае.

Фота: vk.com