28.06.2021
Выстава "Фарбы Венесуэлы" адкрылася ў сталічнай галерэі "Універсітэт культуры". Экспазіцыя прымеркавана да 200-годдзя з дня перамогі ў бітве пры Карабоба, пасля якой Каракас і іншыя тэрыторыі Венесуэлы атрымалі незалежнасць ад іспанскага панавання. Пра тое, як гістарычная падзея ўвасоблена ў экспазіцыі, раскажа Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў нашай краіне Франклін Рамірэс Аракэ.
Увазе наведвальнікаў ‒ партрэты вядомых асоб, якія паўплывалі на развіццё Венесуэлы. Сярод самых значных і вядомых ‒ Сімон Балівар – адзін з кіраўнікоў вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы. Менавіта дзякуючы яму Венесуэла, Калумбія, Панама, Эквадор, Перу і Балівія пачалі пісаць новую гісторыю. А таму выстава аб’яднала грамадзян розных краін Паўднёвай Амерыкі. Сярод гасцей балівіец Умбэрта Вейсага Чунгара.
Выстав адкрыта да 23 ліпеня. Сярод экспанатаў – фотаздымкі славутасцей краіны, музычныя інструменты, касцюмы, выявы нацыянальных герояў і многае іншае.
Фота: vk.com