Выстава "Горад сонца" ў сталічнай галерэі Міхаіла Савіцкага

11.04.20 

У мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася экспазіцыя “Горад сонца”. Праект прысвечаны 75-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У амаль сотні жывапісных і графічных творах  – хроніка мірных гадоў. Славутыя майстры і сучасныя мастакі паказваюць, як сталіца паўставала з руін пасля вайны і як жыве зараз. Некаторыя дзеляцца поглядам на больш даўнія падзеі. Расказвае куратар выставы Юлія Кавалёва.

Музей гісторыі Мінска сёлета святкуе дзесяцігоддзе. Гэта нагода паказаць найбольш яркія мастацкія экспанаты з фондаў, прысвечаныя сталіцы. Творы са збору музея адлюстроўваюць знакавыя для гараджан падзеі і з’явы: будаўніцтва новых мікрараёнаў, адраджэнне гістарычнага цэнтра і святы.

Экспазіцыя прадоўжыцца ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага да 7 чэрвеня.

Фота https://minsknews.by/