11.04.20
У мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася экспазіцыя “Горад сонца”. Праект прысвечаны 75-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У амаль сотні жывапісных і графічных творах – хроніка мірных гадоў. Славутыя майстры і сучасныя мастакі паказваюць, як сталіца паўставала з руін пасля вайны і як жыве зараз. Некаторыя дзеляцца поглядам на больш даўнія падзеі. Расказвае куратар выставы Юлія Кавалёва.
Музей гісторыі Мінска сёлета святкуе дзесяцігоддзе. Гэта нагода паказаць найбольш яркія мастацкія экспанаты з фондаў, прысвечаныя сталіцы. Творы са збору музея адлюстроўваюць знакавыя для гараджан падзеі і з’явы: будаўніцтва новых мікрараёнаў, адраджэнне гістарычнага цэнтра і святы.
Экспазіцыя прадоўжыцца ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага да 7 чэрвеня.