21.04.2021
Літаратурны музей Максіма Багдановіча сёлета адзначае 40-годдзе. Зараз там праходзіць выстава “40/40”, якая распавядае пра гісторыю установы. Сёння ў 18.30 адбудзецца экскурсія па экспазіцыі. Супрацоўнікі адабралі за кожны год існавання музея па адным прадмеце – такім чынам вырашылі паказаць, як папаўняліся фонды.
Гэта не адзіны юбілейны праект, што чакае наведвальнікаў. У лістападзе плануюць правесці Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю. Яшчэ адзін вектар дзейнасці музея – інклюзіўныя выставы.
Расказвае загадчык Міхаіл Бараноўскі.
Фота: sb.by