Выстава "Пад знакам Страціма", навуковая канферэнцыя і інклюзіўныя праекты – Музей Максіма Багдановіча падзяліўся творчымі планамі

21.04.2021

Літаратурны музей Максіма Багдановіча сёлета адзначае 40-годдзе. Зараз там праходзіць выстава “40/40”, якая распавядае пра гісторыю установы. Сёння ў 18.30 адбудзецца экскурсія па экспазіцыі. Супрацоўнікі адабралі за кожны год існавання музея па адным прадмеце – такім чынам вырашылі паказаць, як папаўняліся фонды.

Гэта не адзіны юбілейны праект, што чакае наведвальнікаў. У лістападзе плануюць правесці Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю. Яшчэ адзін вектар дзейнасці музея – інклюзіўныя выставы. 

Расказвае загадчык Міхаіл Бараноўскі.

Фота: sb.by