Навiны

25.10.2017  Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга выступіць на Міжнародным музычным фестывалі “Залаты шлягер”. Калектыў вынесе на суд гледача новую праграму “Лепшыя песні Еўропы”. Аркестр не здрадзіць галоўнаму прынцыпу: ніякай фанаграмы. Расказвае народны артыст Беларусі Міхаіл Фінберг.  Фота: belta.by
25.10.2017  У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася прэзентацыя праекта “Дыялогі аб галоўным”. Ён ладзіцца сусмесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі. Падрабязнасці – у рэпартажы Маргарыты Прохар. Фота: youtube.com
24.10.2017  Праект стагоддзя беларускай гуманітарыстыкі. Так навукоўцы называюць “Гістарычны слоўнік беларускай мовы” ў 37-мі тамах. Выданне створана ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Прэзентацыя адбудзецца ў чацвер. Работы па складанні слоўніка вяліся з 60-х гадоў мінулага стагоддзя. Некалькі пакаленняў айчынных...
24.10.2017  Менш чым праз гадзіну ў Канцэртнай зале Верхні горад камерны ансамбль «Мінск-Класік» прэзентуе  канцэртную праграму «Штраус на біс!». Канцэрт напоўнены жартаўлівым і гумарыстычным зместам ў цікавай трактоўцы і смачнай інструментоўкі калектыву. Падрабязней пра праграму расказаў дырыжор і аўтар праграмы Максім Расоха. Фота выкарыстана ў якасці...
23.10.2017  Кінафестываль “Лістапад” пашырыў палітру конкурснай праграмы. Форум пакажа індывідуальнасць чалавека. У асноўнай секцыі дакументальнага кіно – 12 карцін. Пра конкурсныя і пазаконкусрныя праграмы расказвае Ірына Дзям’янава – дырэктар праграм неігравога кіно.  Фота: director.by
23.10.2017  У Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся творчы вечар старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца. Імпрэза прысвечана 80-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Падрабязнасці – у рэпартажы Маргарыты Прохар. Фота: belta.by
20.10.2017  Нацыянальны конкурс Мінскага міжнароднага фестывалю “Лістапад” парадуе аматараў айчыннага кіно. Сёлета на фестывалі Беларусь пакажа 31 стужку. Дзевяць карцін ігравога кіно, дванаццаць дакументальных і дзесяць анімацыйных фільмаў. Работы маладых рэжысёраў удзельнічаюць не толькі ў нацыянальных конкурсах. Журы міжнароднай федэрацыі кінапрэсы "ФІПРЭСІ...
20.10.2017  У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа прэзентавалі беларускі нумар часопіса “Берега” (Калінінград). Мерапрыемства прайшло ў рамках праекта “Літаратурны глобус” Мінскай гарадской арганізацыі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Рэпартаж Маргарыты Прохар. Фота: blogspot.com
19.10.2017 У суботу ў Маладзёжным тэатры пакажуць прэм’еру спектакля “Урок кахання. Гісторыя Касцюшкі”. Падрабязней пра падзею расказала кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі Паліна Пяткевіч. Фота: museums.by
19.10.2017 У Мінску распавялі падрабязнасці 24-га міжнароднага кінафестывалю. Афіцыйны слоган форуму - "Ісціна, каханне і прыгажосць". Сёлета ўвазе кінаманаў - 164 карціны. Геаграфія праграмы - 55 краін. “Лістапад” пройдзе на шасці пляцоўках сталіцы. Галоўныя цырымоніі прыме кінатэатр "Масква". З асноўным конкурсам знаёміць дырэктар...
18.10.2017 Тэймураз Гугушвілі выступіць на сцэне Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. 26 кастрычніка "Залаты голас Грузіі"выканае партыю Каніа ўоперы "Паяцы". За сваю працяглую музычную кар'еруГугушвілі выканаў практычна ўсе тэнаровыя партыі класічнага рэпертуару ў операх Моцарта, Расіні, Вердзі, Пучыні, Чайкоўскага, Мусаргскага, Пракоф'ева...
18.10.2017 У межах XVII Міжнароднага тыдня італьянскай мовы вядомы рэжысёр і сцэнарыст Джанфранка Кабіду прэзентаваў ў Мінску свой фільм “Спляценне сноў”. Карціна раскрывае тэмы мастацтва ў жыцці чалавека, віны, помсты, адкуплення і прабачэння. У выніку караблекрушэння на бераг турэмнага вострава мора выкідвае тых, хто выжыў - акцёраў, ахоўнікаў і...

Старонкі