Навiны

12.12.2019 У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася навукова-практычная канферэнцыя "95 гадоў беларускаму кіно: гісторыя, сучаснасць, перспектывы". Уласнымі поглядамі на айчынны кінематограф падзяліліся акцёры, рэжысёры і кіназнаўцы. Працягвае кандыдат мастацтвазнаўства Антаніна Карпілава....
12.12.2019 Першая скрыпка Нацыянальнага філарманічнага аркестра Расіі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Співакова, скрыпач-віртуоз Сяргей Белазерцаў прыязджае ў Мінск з сольным канцэртам. Заўтра ў Вялікай зале Белдзяржафілармоніі пройдзе вечар “Урачыстасць скрыпкі”. У праграме - творы Бэлы Бартака, Фрыца Крэйслера, Нікало Паганіні, Пятра Чайкоўскага, Фрыдрыха Гендэля...
12.12.2019  Канал “Культура” ў пятніцу, 13 снежня, прапануе: - у 00:04 – запісы англійскага спевака і музыканта Пітэра Гэбрыэла;- у 02:00 – інструментальныя творы Ёзефа Гайдна;- у 06:10 – меладычныя песні пра зіму;- у 09:00 – творы Іагана Іаахіма Кванца, Антона Брукнера, Генрыха Вагнера і Джорджа Гершвіна;- у 11:00 і 20:30 – апошнія...
12.12.2019 X Мінскі міжнародны Калядны оперны форум стартаваў у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі. Прыхільнікаў мастацтва чакаюць чатыры айчынныя пастаноўкі, сярод якіх “Турандот” Джакама Пучыні і “Лятучая мыш” Іагана Штрауса. Традыцыйным стаў паказ оперы Жоржа Бізэ “Кармэн”, з якой у 1933 годзе пачаў дзейнасць тэатр. Таксама...
12.12.2019  Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 12 снежня, разам. У эфіры: - у 00:04 – запісы англійскага музыканта Алана Парсанса;- у 02:00 – Струнны квартэт № 5 “Жаваранак” і сімфонія № 45 “Развітальная” Ёзефа Гайдна;- у 06:10 – кампазіцыі брытанскага жаночага поп-гурта “Bananarama”;- у 09:00 – музыка Пятра Чайкоўскага, запісы...
12.12.2019 Па запрашэнні кіраўніка Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі Яўгена Бушкова ў Беларусь прыехаў музыкант з Аргенціны Марцін Палмеры. Ён ужо выступіў на фестывалі Івана Салярцінскага ў Віцебску, а сёння чакаецца канцэрт “Меса-танга” у сталічнай філармоніі. У імпрэзе таксама возьмуць удзел вядучыя харавыя калектывы Беларусі. Працягвае Яўген Бушкоў....
11.12.2019 Выстава рэдкіх ікон адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі. Іх прывезлі з Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава. У канцы XVII стагоддзя, пасля рэформы Рускай праваслаўнай царквы, стараверы, або стараабрадцы, рассяліся на тэрыторыі Палесся. Сёння іх спадчына – у фондах Веткаўскага музея. Працягвае...
11.12.2019 Выставачны праект “Музей ёлачных цацак” расказвае пра вытворчасць ёлачных упрыгажэнняў з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён. У экспазіцыі – навагоднія цацкі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі і Афрыкі. Сярод іх ёсць і дакладная копія шара, падоранага Папу Рымскаму Яну Паўлу Другому. Калекцыя ёлачных цацак дырэктара фабрыкі "Грай" Андрэй Бегуна – ...
10.12.2019  Апошні месяц года канал “Культура” Беларускага радыё, які спецыялізуецца на папулярызацыі нацыянальных і сусветных культурных здабыткаў, праводзіць пад знакам шматлікіх літаратурных, музычных і тэатральных прэм’ер. Напрыклад, у папулярным праекце “Літаратурная анталогія” з 9 снежня гучаць старонкі кнігі Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы”. Класічны твор...
10.12.2019  У сераду, 11 снежня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе: - у 02:00 – оперныя мелодыі Антона Рубінштэйна;- у 06:10 – творы паэта-песенніка Мікалая Дабранравава;- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Людмілы Рублеўскай “Пярсцёнак апошняга імператара”;- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем...
10.12.2019 Магіляўчанка Рыма Данільцава год таму сабрала ў бацькоўскай хаце розныя сямейныя рэчы, а сёлета ў аматарскай экспазіцыі з'явілася Радавое дрэва. Як развіваецца хатні музей, Таццяне Белавусавай распавяла яго гаспадыня. Фота: news.tut.by
10.12.2019 У мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбылася прэзентацыя лістападаўскага нумара часопіса “Маладосць”. Ён прысвечаны Году малой радзімы і яе знакамітым людзям. Рэпартаж Маргарыты Прохар. Фота: vk.com

Старонкі