Навiны

17.12.2019 У Нацыянальным архіве Беларусі прэзентавалі мультымедыйны праект "Іх зброя – кінакамера", прысвечаны юбілею айчыннага кіно. Паказалі больш за 30 архіўных дакументаў з фондаў установы. Працягвае дырэктар Нацыянальнага архіва Андрэй Дземянюк. Гледачам прапанавалі асобныя сюжэты з франтавых кіначасопісаў, а таксама дакументальных фільмаў, створаных...
16.12.2019 У сталічнай Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага працуе міжнародная выстава сучаснага мастацтва "Мінск-Парыж". Экспазіцыя арганізавана сумесна з беларуска-французскай асацыяцыяй "Беларусь-Францыя. Абмен" пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Францыі. Пра тое, як стваралася выстава, раскажа адзін з арганізатараў,  музыкант Аркадзь Валадось. "На выставе "...
16.12.2019  Запрашаем у аўторак, 17 снежня, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:- у 00:04 – запісы “Dirty Dozen Brass Band”; - у 02:00 – Канцэрт для скрыпкі і фартэпіяна з аркестрам Фелікса Мендэльсона;- у 06:10 – запісы брытанскай рок-групы 1970 гадоў “Smokie”;- у 09:00 – музыку Галіны Гарэлавай, Мікалая Аладава, Антона...
16.12.2019 У выставачнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Міністэрства інфармацыі Беларусі і Нацыянальная кніжная палата далі старт кніжнаму праекту “Кнігі Беларусі. Год 2019”. Сотні выдаўцоў запрасілі на выставу, якая прапануе выданні, што пабачылі свет сёлета. Рэпартаж Маргарыты Прохар. Фота: sb.by
13.12.2019 У суботу, 14 снежня, адпачывайце з намі. Канал “Культура” прапануе: - у 00:04 – запісы Бобі Макфэрына і Ё-Ё Ма;- у 02:00 – творы Леапольда і Франца Ксавера Моцартаў;- у 06:10 – рамансы і песні Аляксандра Варламава;- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Людмілы Рублеўскай;- у 09:05 – сустрэчу з...
13.12.2019 У Нацыянальнай акадэміі навук сёння ўрачыста прэзентавалі 100-ты том вядомай кніжнай серыі “Беларускі кнігазбор”. У новым выданні - выбраныя творы класіка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, першыя кнігі з’явіліся ў канцы 90-х гадоў. Працягвае літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных...
13.12.2019 Блакадную графіку Аляксандра Блэка прэзентавалі ў Музеі гісторыі беларускага кіно. Малюнкі прывезлі з Масквы.  Тушшу, акварэллю і бяліламі аўтар перадаў падзеі, што адбываліся ў Ленінградзе падчас блакады. Працягвае куратар экспазіцыі, загадчыца аддзела выяўленчага мастацтва Дзяржаўнага цэнтральнага музея сучаснай гісторыі Расіі Вера Панфілава....
12.12.2019 У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася навукова-практычная канферэнцыя "95 гадоў беларускаму кіно: гісторыя, сучаснасць, перспектывы". Уласнымі поглядамі на айчынны кінематограф падзяліліся акцёры, рэжысёры і кіназнаўцы. Працягвае кандыдат мастацтвазнаўства Антаніна Карпілава....
12.12.2019 Першая скрыпка Нацыянальнага філарманічнага аркестра Расіі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Співакова, скрыпач-віртуоз Сяргей Белазерцаў прыязджае ў Мінск з сольным канцэртам. Заўтра ў Вялікай зале Белдзяржафілармоніі пройдзе вечар “Урачыстасць скрыпкі”. У праграме - творы Бэлы Бартака, Фрыца Крэйслера, Нікало Паганіні, Пятра Чайкоўскага, Фрыдрыха Гендэля...
12.12.2019  Канал “Культура” ў пятніцу, 13 снежня, прапануе: - у 00:04 – запісы англійскага спевака і музыканта Пітэра Гэбрыэла;- у 02:00 – інструментальныя творы Ёзефа Гайдна;- у 06:10 – меладычныя песні пра зіму;- у 09:00 – творы Іагана Іаахіма Кванца, Антона Брукнера, Генрыха Вагнера і Джорджа Гершвіна;- у 11:00 і 20:30 – апошнія...
12.12.2019 X Мінскі міжнародны Калядны оперны форум стартаваў у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі. Прыхільнікаў мастацтва чакаюць чатыры айчынныя пастаноўкі, сярод якіх “Турандот” Джакама Пучыні і “Лятучая мыш” Іагана Штрауса. Традыцыйным стаў паказ оперы Жоржа Бізэ “Кармэн”, з якой у 1933 годзе пачаў дзейнасць тэатр. Таксама...
12.12.2019  Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 12 снежня, разам. У эфіры: - у 00:04 – запісы англійскага музыканта Алана Парсанса;- у 02:00 – Струнны квартэт № 5 “Жаваранак” і сімфонія № 45 “Развітальная” Ёзефа Гайдна;- у 06:10 – кампазіцыі брытанскага жаночага поп-гурта “Bananarama”;- у 09:00 – музыка Пятра Чайкоўскага, запісы...

Старонкі