Музей Янкі Купалы запрашае на Ноч музеяў анлайн

18.05.2020

Сёння Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы з нагоды Міжнароднага Дня музеяў запрашае на святочныя мерапрыемствы: віртуальнае адкрыццё выставы да 100-годдзя Купалаўскага тэатра, канцэрт на вершы беларускага класіка, анлайн-экскурсію па фондасховішчах. Да падзей можна далучыцца анлайн на сайце ўстановы і ў сацыяльных сетках. Рэпартаж Маргарыты Прохар.

Фота: facebook.com