Паспрабаваць хлеб, зроблены сваімі рукамі, запрашае бацвінаўскі музей хлеба

27.07.2018 

Не толькі экскурсію, але і майстар-клас прапануюць у Музеі хлеба ў аграгарадку Бацвінава Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. Наведвальнікі пазнаёмяцца з сельскім побытам, традыцыямі і звычаямі беларусаў, а пасля выпякуць хлеб. Музей існуе чатыры гады, аднак нядаўна экспазіцыя абнавілася. З’явілася абсталяванне для выпечкі хлеба і дадатковыя памяшканні для каларытных экспанатаў. Пра мясцовую ініцыятыву распавядае дырэктар Чачэрскага раённага Дома культуры Таццяна Тульжэнка.

Фота: tut.by