Навiны

12.04.2019 Саракагоддзе адзначае хор выкладчыкаў і супрацоўнікаў Белдзяржуніверсітэта “Родніца”. З нагоды юбілею калектыў даў вялікі канцэрт “Песні ад сэрца”. Падрабязней – у рэпартажы Данііла Шэйкі. Фота: bsu.by
12.04.2019 У Беларусі праходзіць дзясяты, юбілейны, Фэст экскурсаводаў. Некаторыя экскурсіі пачаліся ўжо сёння, аднак асноўная праграма адбудзецца на выхадных. Па ўсёй краіне запланавана больш за 300 бясплатных экскурсій. Паглядзець поўны спіс прапанаваных маршрутаў і прайсці рэгістрацыю можна на афіцыйным сайце festguides.by. На самыя папулярныя...
11.04.2019 Сёння па рашэнні ААН адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны да памятнай даты прымеркавалі адкрыццё экспазіцыі, прысвечанай Аляксандру Пячэрскаму. Ён у кастрычніку 1943 года ўзначаліў паўстанне ў нацысцкім лагеры Сабібор. Пра героя вайны распавядае...
11.04.2019 Традыцыйная падзея, што разгарнулася ў сталічным Палацы мастацтва, дзеліцца на дзве часткі: праваслаўную выставу-кірмаш  і культурную праграму для дзяцей і дарослых. Аб сёлетніх новаўвядзеннях і мэтах фестывалю раскажа насельніца Мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра Фацінія. У рамках фестывалю ладзяць дабрачынную акцыю "Цуд для...
10.04.2019 У гомельскай галерэі Гаўрылы Вашчанкі адкрылася выстава "Шэдэўры Гюстава Дарэ". На ёй 126 арыгінальных літаграфій французскага мастака, створаных у канцы XIX стагоддзя. Падрабязней пра экспазіцыю раскажа галоўны захавальнік фондаў карціннай галерэі імя Гаўрылы Вашчанкі Алег Курашоў. Фота: vk.com
10.04.2019 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае на выставу “Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч”. Паказана рэкордная колькасць твораў – 750 беларускіх аўтараў з усіх куткоў краіны. Да ўдзелу ў выставе запрошаны мастакі, якія працуюць у любых тэхніках, жанрах і стылях, незалежна ад полу, узросту, узроўню адукацыі і папярэдняга выставачнага вопыту...
10.04.2019 У XXVI Міжнароднай выставе традыцыйна прымаюць удзел вядучыя тэлекамунікацыйныя кампаніі свету, беларускія аператары электрасувязі, кампаніі сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Сёння пройдуць пленарнае і секцыйныя пасяджэнні, прысвечаныя воблачным тэхналогіям, машыннаму навучанню, штучнаму інтэлекту, дапоўненай і віртуальнай...
09.04.2019 Падведзены вынікі маладзёжнага конкурсу на сцэнарый поўнаметражнага анімацыйнага фільма, што зладзіла нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм". Праект прыцягнуў увагу 20 аўтараў. Журы ацанілі творы на розныя тэмы: гісторыя, экалогія, школьнае жыццё, каханне, сяброўства і іншыя. На ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання завітала першы намеснік міністра...
09.04.2019 Заўтра ў гомельскай карціннай галерэі імя Гаўрылы Вашчанкі адкрыецца выстава ікон Віктара Костачкі. Наведвальнікі ўбачаць 65 работ аўтара, цэнтральным абразом экспазіцыі стане "Хрышчэнне Русі". Таксама ў галерэі будуць тры старадаўнія іконы, адрэстаўраваныя майстрам. Працягвае старэйшы захавальнік фондаў галерэі імя Гаўрылы Вашчанкі Таццяна...
08.04.2019 Новы турысцка-экскурсійны маршрут “Ляхавічы для вас” распрацаваны на Брэстчыне. Спецыяльна для наведвальнікаў гэтай мясцовасці лепшыя гістарычныя аб’екты аб’яднаны ў цэльнае падарожжа, разлічанае на тры дні. Распавяла галоўны спецыяліст Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта Надзея Лапіч. Фота: ekskursii.by
08.04.2019 У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася выстава “Колер Беларусі” да 55-годдзя з дня нараджэння Міхала Анемпадыстава. Яна прысвечана фундаментальнай рабоце дызайнера і паэта – аднайменнай кнізе. У экспазіцыі – фотаздымкі аб’ектаў-носьбітаў традыцыйных колераў беларускай культуры. Распавядае куратар выставы, арт-крытык Любоў Гаўрылюк. Міхал...
05.04.2019 Балет у дзвюх дзеях пастаўлены па матывах англійскай казкі Роальда Даля. Падрабязней пра новы спектакль раскажа балетмайстар-пастаноўшчык і аўтар лібрэта Сяргей Мікель. У спектаклі шмат казачных персанажаў: Хмарныя Жыхары, Кароль і Каралева, Конік і Шаўкапрад. Дзякуючы яркім касцюмам герояў, на сцэне ўвесь час пануе святочны настрой. Сваімі...

Старонкі