Навiны

04.10.2016 У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы фатограф і паэт Георгій Ліхтаровіч пазнаёміў наведвальнікаў з новай кнігай “Ліхтарыкі”. Пра яе дазналася Маргарыта Прохар. Фота: novychas.by
04.10.2016 У гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Заслаўе” рыхтуюцца да персанальнай выставы беларускай мастачкі Анастасіі Балыш “Па жаночай лініі”. Экспазіцыя складзена з работ розных гадоў, аб’яднаных адной тэмай: "Жанчына – сусвет", - расказала Анастасія Балыш. На фота - карціна Анастасіі Балыш "Птушка-пастушка", artmajeur.com
03.10.2016 Заўтра на сайце “Афіша.TUT.BY” пачнецца анлайн-фестываль беларускага дакументальнага кіно “BELARUSDOCS”. За тыдзень гледачы ўбачаць 7 стужак, знятых прызнанымі і рэжысёрамі-пачаткоўцамі, незалежна і на студыі “Летапіс”. Кожная стужка будзе даступная для прагляду суткі. У гледачоў будзе магчымасць пакінуць каментарый і пытанні да...
30.09.2016 У сталічнай галерэі “Універсітэт культуры” адкрылася выстава “Браслаўскія досвіткі”. Фотаэкспазіцыя пакажа жыццё раёна ва ўсёй прыгажосці і шматграннасці: прыродная і культурная спадчына, святочныя і будныя дні мясцовых жыхароў і многае іншае. Падрабязней расказвае дырэктар галерэі “Універсітэт культуры” Павел Сапоцька. Фота: afisha.tut.by...
29.09.2016 У адным з клубаў сталіцы адбыўся другі адборачны тур паэтычнага конкурсу “Рухавік”. Ён закліканы ажывіць літаратурныя сустрэчы і даць магчымасць паэтам праявіць сябе. Падрабязней пра конкурс “Рухавік” дазналася Вольга Ключонак. Фота са старонкі "Рухавік-2016" vk.com
29.09.2016  У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа прайшоў літаратурна-музычны вечар да Міжнароднага дня перакладчыка “І кожны міг сябе я пазнаю часцінкай злітаю вялікага сусвету…”. Расказвае Маргарыты Прохар.
28.09.2016 Дні кіно Ірана пройдуць да 2 кастрычніка ў кінатэатры "Радзіма”. Падрабязней пра разнастаную праграму і фільм-адкрыццё раскажа начальнік аддзела  рэпертуарнага плавання і метадычнай работы Магілеўскага кінавідэапраката Жанна Чапялінская. Фота: mogilevnews.by  
28.09.2016 У палацы Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі адкрылася выстава Рышарда Каі “Плакаты вельмі польскія”. Увазе гледачоў - некалькі дзясяткаў арыгінальных плакатаў. На ўрачыстае адкрыццё прыехаў аўтар. Падрабязней пра экспазіцыю расказвае загадчык мастацкага аддзела музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, кандыдат мастацтвазнаўства Таццяна...
27.09.2016 Усе тэнары Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі збяруцца на адной сцэне. У камернай зале для публікі арыі і дуэты будуць выконваць як вядомыя, так і маладыя артысты. Канцэрт, які падрыхтавалі заслужаныя артысты Беларусі Георгій Карант і Віктар Скарабагатаў, прысвечаны народнаму артысту Беларусі Валерыю...
27.09.2016 Сёння ў Магілёўскім палацы культуры вобласці клуб “Натхненне” ладзіць вечар да 85-годдзя з дня нараджэння Ніла Гілевіча. Падрабязней расказвае начальнік аддзела ўстановы Ала Кускова. Фота: sputnik.by
26.09.2016 Беларускі дзяржаўны цырк адкрыў новы сезон праграмай “Трыумфатары арэны”. На сцэну выходзяць дрэсіроўшчыкі, паветраныя гімнасты, акрабаты, клоўн. Артысты – лаўрэаты міжнародных цыркавых фестываляў. Расказвае Марыя Дуброўская. Фота: circus.by  
26.09.2016 Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і часопіс “Маладосць” абвясцілі конкурс для маладых літаратараў “Першацвет”. Падрабязнасці – у Маргарыты Прохар.

Старонкі